У Беларусі адзначылі Дзень пагранічніка
00:00 | 29 мая | 2025
Цяперашняе пакаленне беларускіх пагранічнікаў годна памнажае слаўныя традыцыі сваіх папярэднікаў
Традыцыйна ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі зялёныя берэты выхаванцам ваенна-патрыятычнага клуба. Гэта сімвал найболей высокіх паказчыкаў па выніках іспыту. Таксама вайскоўцы Гомельскай памежнай групы ўсклалі кветкі да памятнага знака «Воінам-пагранічнікам усіх пакаленняў».
