29 мая хрысціяне адзначылі Узнясенне Гасподне
00:00 | 30 мая | 2025
Свята сімвалізуе завяршэнне зямнога шляху Ісуса Хрыста і яго ўзнясенне на нябёсы, а таксама надзею вернікаў на другое прышэсце Збавіцеля
Лічыцца, што з моманту Узнясення Ісуса Хрыста людзям стала даступнае боскае жыццё. Ісус, узышоўшы на нябёсы, захаваў сваю чалавечую прыроду, тым самым зрабіўшы яе годнай узнясення. А значыць, ён адчыніў райскую браму і для іншых людзей, якія раней не мелі права туды трапляць.
У славянскай народнай традыцыі Узнясенне Гасподняе, або Вазнясенскі дзень, сімвалізавала канчатак вясны і пачатак лета. Лічылася, што з гэтага дня вясна "ўзносіцца" на неба, саступаючы месца лету.
