У Беларусі налічваецца больш за паўмільёна людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя
00:00 | 3 снежня | 2024
Каля 81 000 пражывае на Гомельшчыне. Штодня дзяржава імкнецца аказаць належную дапамогу кожнаму з іх
Для людзей з інваліднасцю ствараюцца спецыяльныя паслугі. Сярод іх прызначэнне персанальнага асістэнта, які суправаджае чалавека ў неабходную яму ўстанову. Сацыяльнае таксі, з дапамогай якога толькі сёлета больш за 5 000 чалавек дабраліся ў патрэбнае ім месца. Абслугоўванне дома, стварэнне пансіянатаў. І гэта толькі малая частка таго, што робіцца дзеля падтрымкі інвалідаў.