У Беларусі прайшоў III рэспубліканскі марафон па скандынаўскай хадзьбе "Крок да даўгалецця"
11:16 | 1 кастрычніка | 2024
На Гомельшчыне яго падтрымалі больш за 600 чалавек
Марафон праводзіцца напярэдадні Дня пажылых людзей. Хоць узроставага абмежавання няма - "прайсціся" можа любы жадаючы. Высокіх вынікаў таксама не чакаюць. Гэта той выпадак, калі галоўнае - удзел, а не перамога.