8 000 000 саджанцаў плануюць высадзіць за восень на Гомельшчыне пры стварэнні новых лясоў
00:00 | 8 кастрычніка | 2025
Выкананне планаў аднаўлення "зялёнага багацця", добраўпарадкавання і ўборкі ў лясных угоддзях за бягучы год абмеркавалі на брыфінгу ў аблвыканкаме
Паказчык па стварэнні экалагічных сцежак выкананы ў поўным аб'ёме. За 2025-ы іх у рэгіёне арганізавана 21. Усё - на завяршальным этапе адкрыцця. Не абышлі бокам і стварэнне новых лясных насаджэнняў. Агульная плошча аднаўлення па вобласці з улікам акцый - каля 1650 гектараў, з іх больш за палову - на бураломных участках.
