У Гомель назаўжды прывезлі часціцы мошчаў нябесных заступнікаў Беларусі
08:59 | 25 красавіка | 2024
Знакавая для ўсіх вернікаў падзея адбылася дзякуючы благаславенню Высокапраасвяшчэннага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі і мітрапаліта віленскага і літоўскага Інакенція.
Па хадайніцтве Сцяфана, архіепіскапа Гомельскага і Жлобінскага, дастаўлены часціцы мошчаў — прападобнай Еўфрасінні Полацкай, Трох Віленскіх мучанікаў – Антонія, Іаана і Яўстафія, а таксама Сафіі, княгіні Слуцкай.