У Гомель упершыню прывезлі адну з найвялікшых святынь праваслаўя – часціцу пояса Прасвятой Багародзіцы
08:47 | 21 лютага | 2024
У свой час яна патрапіла на святую гару Афон. Адтуль была перададзена ў Пецярбург.
Вельмі рэдкая магчымасць, калі кожны вернік можа схіліцца да вялікай святыні хрысціянскага свету ў Гомелі. Зрабіць гэта можна ў Петра-Паўлаўскім кафедральным саборы па 23 лютага ўключна. Храм адкрыты з 7.00 да 20.00.
