У Гомелі адбыўся абласны этап вялікай акцябрацкай, піянерскай, маладзёжнай гульні
00:00 | 5 лютага | 2025
Удзельнікамі спаборніцтва сталі 13 каманд, у якія ўваходзіць каля 100 самых актыўных членаў БРСМ рэгіёна, якія з'яўляюцца пераможцамі раённых і гарадскіх тураў
Гэта віктарына ў сучасным абліччы з выкарыстаннем медыякантэнту і тэхнічных сродкаў, сучасных пытанняў і жывых зносін. Правілы простыя: 6 тураў, кожны з якіх уключае 6 пытанняў па прапанаванай тэматыцы. На абдумванне адводзіцца адказу ўсяго 1 хвіліна, па заканчэнні таймера бланкі адказаў здаюцца. Адной з асаблівасцяў гульні ў гэтым сезоне стаў дадатковы рызыка-тур, які ўключаў тры пытанні падвышанай складанасці.
