У Гомелі адбылася навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная развіццю тэхналогій АПК
16:19 | 17 лістапада | 2023
На базе Навукова-практычнага цэнтра камбайнабудавання прадпрыемства "Гомсельмаш" абмеркавалі інавацыйныя тэхналогіі
У канферэнцыі прынялі ўдзел 60 дэлегацый з Беларусі, Расіі і Казахстана. Удзельнікі азнаёміліся з навуковымі дасягненнямі «Гомсельмаша». Адна з прапаноў гасцей з РФ - сумеснае стварэнне селекцыйнай тэхнікі па ўборцы культур з выкарыстаннем магчымасцяў Беларускага прамысловага гіганта.