У Гомелі малады ўрач-аталарынголаг стварыла акаўнт у сацсетках і 24 на 7 сочыць за здароўем сваіх пацыентаў
09:49 | 6 ліпеня | 2023
А яшчэ паспяхова сумяшчае ролі жонкі і маці
Ганна Лявончык урачом-атарыналарынголагам працуе ўжо больш як 5 гадоў. Ідэя стварэння блога ўзнікла ў 2020-м. Пасля пачатку пандэміі каранарывіруса ўсё больш людзей сталі шукаць спосабы лячэння тых ці іншых захворванняў менавіта праз інтэрнэт. Але там сустракаецца і недакладная інфармацыя, якая можа нашкодзіць. Ганна палічыла, што стварэнне тэматычнай старонкі ў сацыяльнай сетцы дапаможа не толькі засцерагчы сваіх пацыентаў ад фэйкаў, але і быць з імі на сувязі ў любы час сутак.