У Гомелі на ЗЛіНе правялі Дзень аховы працы
16:50 | 13 кастрычніка | 2022
На мерапрыемстве не толькі прааналізавалі сітуацыю з вытворчым траўматызмам, але і звярнуліся да пытанняў эканамічнага стану прадпрыемстваў
Нягледзячы на ўсе намаганні наймальнікаў, у рэгіёне назіраюцца негатыўныя тэндэнцыі. Сёлета на прадпрыемствах вобласці зарэгістравана 12 смяротных выпадкаў супраць 8-і леташніх. Амаль палова з іх адбылася па віне працадаўцаў.