У Гомелі неўзабаве з'явіцца маштабнае падсвятленне тэлевышкі каля тэлерадыёкампаніі «Гомель»
10:55 | 11 ліпеня | 2024
Такую ідэю прапанавалі жыхары горада над Сожам, а праведзенае апытанне паказала, што праект падтрымлівае большасць
Гомельская тэлевышка пабудавана ў 1960 годзе. Яе вышыня складае 192 метры, што дае магчымасць утрымліваць 13-е месца ў спісе самых высокіх збудаванняў Беларусі. Канструкцыя размешчана ў цэнтры горада, адсюль і ўзнікла ідэя акцэнтаваць на інжынернай славутасці дадатковую ўвагу.
