У Гомелі пачалі збіраць станкі з дэталяў выключна беларускай і расійскай вытворчасцей
11:15 | 4 кастрычніка | 2024
"Саюзны станок" стаў яркім прыкладам імпартазамяшчальнага абсталявання
Ідэя стварыць такі станок узнікла ў маі 2024 года на выставе "Металаапрацоўка" ў Маскве. Навінку прэзентавалі ўжо на сёлетняй выставе. Кажуць, што атрымалася не горш за імпартныя аналагі.
Акрамя Масквы, станок, які назвалі «саюзным», у 2024 годзе паказалі таксама на выставах у Мінску, Екацярынбурзе і Новасібірску. Ацэнкі выключна станоўчыя.
Першыя станкі гомельскай вытворчасці пачалі ўжо работу. Убачыць іх можна на наваполацкім «Нафтане» і Мінскім трактарным заводзе, а таксама на некалькіх расійскіх прадпрыемствах.