У Гомелі прадставілі калектыву новага начальніка рэгіянальнага ўпраўлення следчага камітэта
10:19 | 5 лістапада | 2019
Да назначэння Сяргей Удовікаў ўзначальваў галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі Цэнтральнага апарата Следчага камітэта. Першы намеснік старшыні СК Беларусі Аляксей Волкаў прадставіў новага кіраўніка абласной структуры як вопытнага, вытрыманага спецыяліста, які прымае выключна ўзважаныя рашэнні. Са следствам звязана ўся прафесійная дзейнасць Сяргея Удовікава. Пачынаў службу радавым следчым ва ўпраўленні ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама. Прайшоў сур`ёзны шлях да пасады кіраўніка.