У Гомелі прайшоў першы хакатон сацыяльна значных праектаў
15:15 | 27 студзеня | 2020
У Гомелі прайшоў першы ENGINEERING JAM, ці хакатон сацыяльна значных праектаў. Аб`яднаныя агульнай ідэяй, студэнты і супрацоўнікі IT-кампаній, сабраліся разам, каб літаральна за два дні распрацаваць аснову мабільных дадаткаў карысных для жыхароў Гомельскага рэгіёна. Турызм, клопат пра бяздомных жывёл, дзіцячая бяспека і юрыдычная справа – тэмы, з якімі працавали праграмісты.