У Гомелі прайшла сустрэча ваеннаслужачых з заснавальнікам дабрачыннага фонду, параалімпійцам Аляксеем Талаем
16:26 | 5 красавіка | 2024
У рамках акцыі пагранічнікі прынялі ўдзел у зборы манет на мемарыял «Жывая памяць удзячных пакаленняў»
Бронзавы манумент плануюць устанавіць у юбілей Перамогі ў 2025 годзе на Паклоннай гары ў Маскве. Адзін падобны памятны знак ўжо стаіць на набярэжнай ў парку Перамогі ў Мінску. Другі будзе устаноўлены летам гэтага года каля сцен Брэсцкай крэпасці. Мемарыял выкананы ў выглядзе трохвугольнага ліста ваенных гадоў, які ўвасабляе даніну памяці гераічнаму мінуламу і бронзавага дрэва – сімвала жыцця і даўгалецця.