У Гомелі прайшло першынство краіны па вольнай барацьбе
15:48 | 30 сакавіка | 2019
Па яго выніках будзе сфарміраваны пашыраны склад нацыянальнай каманды.
У Гомелі прайшло першынство краіны па вольнай барацьбе. Узнагароды аспрэчваюць юнакі і дзяўчаты 2002-2003 гадоў нараджэння. Усяго больш за 150 спартсменаў. Гэта першынство займае асаблівае месца ва ўнутраным спаборніцкім календары. Па яго выніках будзе сфарміраваны пашыраны склад нацыянальнай каманды. Справа ў тым, што міжнародны каляндар на гэты сезон насычаны важнымі стартамі, галоўныя з якіх сусветнае і контынентальнае першынство.
Фота з інтэрнэта.
Фота з інтэрнэта.