У Гомелі стартаваў конкурс на самую лепшую Велікодную пісанку
11:51 | 17 красавіка | 2024
Яго ўдзельнікі – установы адукацыі горада над Сожам
Усяго - тры намінацыі. Лепшых з лепшых абяруць сярод дзіцячых садоў, школ і гімназій, а таксама ўстаноў прафесійнай адукацыі.
Рукадзельнікі розных узростаў прадставяць на конкурс аб'ёмныя пісанкі - велікодныя распісаныя яйкі на падстаўцы. Вырабіць іх можна з любых падручных матэрыялаў, абмежаванні ёсць толькі па стылю. Ён павінен адлюстроўваць хрысціянскія культурныя традыцыі.