У Гомелі ўсё гатова да правядзення Новага года і Калядаў
00:00 | 19 снежня | 2024
Цэнтральныя вуліцы горада ў агнях гірляндаў, фасады будынкаў ззяюць рознакаляровымі лямпачкамі, а вітрыны крам і кафэ быццам спаборнічаюць у крэатыўнасці
Абласны цэнтр ператварыўся ў сапраўдную зімовую казку, якая вабіць не толькі мясцовых жыхароў, але і гасцей з усёй вобласці. Адмысловую атмасферу ствараюць установы горада, якія сёлета падышлі да афармлення з фантазіяй.