Галоўная Навiны У Гомелі вынеслі прысуд былому супрацоўніку "Гомсельмаша" за распальванне сацыяльнай варожасці Кароткая спасылка
Подписаться

У Гомелі вынеслі прысуд былому супрацоўніку "Гомсельмаша" за распальванне сацыяльнай варожасці

Гамяльчук у адным з тэлеграм-каналаў размясціў паведамленне, якое заклікае да гвалтоўных дзеянняў у дачыненні да супрацоўнікаў праваахоўных органаў

Таксама ён размяшчаў каментары, у якіх утрымліваюцца абразы на адрас Прэзідэнта, а таксама вышэйшых службовых асоб і афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Па сукупнасці злачынстваў абвінавачанаму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. У даход дзяржавы ў фігуранта канфіскавалі мабільны тэлефон. Акрамя таго, вырашана выплаціць кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 2 000 рублёў. Прысуд у законную сілу не ўступіў, і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
У Гомелі вынеслі прысуд былому супрацоўніку "Гомсельмаша" за распальванне сацыяльнай варожасці видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам