У гомельскай СШ №3 будуць вывучаць асновы пагранічнай службы
11:02 | 2 верасня | 2022
Куратарам ўстановы адукацыі з'яўляецца Гомельская пагранічная група
Сярэдняя школа №3 імя Героя Савецкага Саюза Дзмітрыя Пенязькова - адна з найстарэйшых у Гомелі. Першых вучняў яна прыняла ў 1936 годзе. Тады яна называлася "Трэцяй сталінскай". Памяць аб тым перыядзе захоўваецца ў школьным музеі. Пад эгідай "Года гістарычнай памяці" і патрыятычнага выхавання тут прайшла і ўрачыстая лінейка, прысвечаная новаму навучальнаму году.