У Гомельскай вобласці вызначаны тэрміны збору дзікай брусніцы і журавін
11:35 | 13 жніўня | 2024
Перыяд збору брусніцы пачынаецца 16 жніўня. Збіраць журавіны ў рэгіёне можна будзе ўжо з 2 верасня
Збіраць ягады можна не толькі ўручную, але і з дапамогай механічных прынад. Аднак адлегласць паміж зуб'ямі машынкі павінна быць не менш за адзін сантыметр. Таксама трэба памятаць, што збіраць іх раней за вызначаны тэрмін забаронена. Адміністрацыйная адказнасць за парушэнні для фізічных асоб прадугледжана ў выглядзе штрафу да 20 базавых велічынь, для юрыдычных асоб такія штрафы могуць дасягаць да 500 базавых велічыняў.
