У Гомельскай вобласці запушчана абноўленая мабільная праграма "Gomel. Travel"
15:36 | 7 ліпеня | 2023
Праграма дапаможа турыстам аператыўна даведацца аб размяшчэнні той ці іншай славутасці, а таксама пабудаваць маршрут.
Падручны гід працуе на трох мовах: рускай, англійскай, а зусім нядаўна была дададзена яшчэ і беларуская. Акрамя таго цяпер карыстацца памочнікам можна і без падключэння да інтэрнэту.