У Гомельскім епархіяльным упраўленні адкрылася ўнікальная экспазіцыя «Духоўных кніг боская мудрасць»
16:40 | 12 жніўня | 2023
Яна ўключае каля 150 экзэмпляраў, сярод якіх рарытэтныя выданні з асабістай бібліятэкі Святога праведнага Іаана Кармянскага
Іх у дар Гомельскай епархіі перадала жыхарка Санкт-Пецярбурга Таццяна Байкова. Таксама на выставе прадстаўлены ўнікальныя прадметы Беларускага царкоўнага мастацтва, якія маюць еўрапейскае значэнне.