У кінатэатрах Гомельшчыны пройдзе акцыя "У кіно з мамай і татам"
12:32 | 13 кастрычніка | 2023
Яна пройдзе ў рамках тыдня бацькоўскай любові, які будзе адзначацца ў Беларусі з 14 па 21 кастрычніка
Бясплатныя квіткі на кінасеанс дадуць мамам 14-га, а татам 21 кастрычніка. Умовы - набыць квіток для дзіцяці на паказ фільма, які ўдзельнічае ў акцыі. Пры сабе неабходна мець дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва і асобу.