У краіне завяршылася маштабная прафілактычная акцыя "Адзіны дзень бяспекі"
17:56 | 10 верасня | 2019
Апошні дзень акцыі "Адзіны дзень бяспекі" прайшоў маштабна. Каля 20 адзінак тэхнікі і звыш 60 ратавальнікаў і спецыялістаў экстраных службаў: у Гомелі правялі вучэнні па ліквідацыі ўмоўнага пажару. Паводле легенды узгаранне адбылося на сцэне абласнога драматычнага тэатра падчас спектакля; у будынку - звыш 400 чалавек. За ходам эвакуацыі і тактычных дзеянняў спецслужбаў сачыла Яўгенія Кухаронак.