У Мазырскім раёне рэалізуюць праграму харчовай бяспекі
18:14 | 16 студзеня | 2020
У дзяржаўным прадпрыемстве “Эксперыментальная база “Крынічная” Мазырскага раёна ўрачыста адкрылі новы малочна-таварны комплекс. Падзея, якая ў рэспубліканскім маштабе магчыма і не вельмі значная, тым не менш прыцягнула да сябе павышаную ўвагу.