У Мазыры 80 сем'яў атрымалі ключы ад новых кватэр
16:08 | 15 мая | 2024
Для кагосьці гэта будзе арэндная кватэра, хтосьці будаваўся за кошт уласных сродкаў або паляпшаў жыллёвыя ўмовы з падтрымкай дзяржавы
У доме – кватэры рознай плошчы: адна-, двух - і трохпакаёвыя. Частка зроблена «пад ключ». Шпалеры, ламінат, міжпакаёвыя дзверы, сантэхніка – усё гэта ўжо чакае сваіх гаспадароў. Навасельцам застаецца самае прыемнае – абставіць пакоі і кухню мэбляй і бытавой тэхнікай. На кожным паверсе ёсць «калысачная», а пад'езды абсталяваны відэаназіраннем.