У Мазыры адбыўся раённы этап рэспубліканскага спаборніцтва «Уладар сяла»
13:20 | 11 чэрвеня | 2024
10 сем'яў з сельскай мясцовасці - прадстаўнікі ўсіх сельсаветаў Мазыршчыны змагаліся гэта званне ў рамках раённага этапу
Фармат «Уладар сяла» заяўлены як спаборніцтва, але па сутнасці гэта вялікае свята працягласцю ў цэлы дзень. Свята для сем'яў, сапраўдных каманд, дзе адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. Ячэйкі грамадства – гэта прадстаўнікі ўсіх 10 сельсаветаў Мазыршчыны – змагаліся за званне лепшых. Кожная сям'я асаблівая, і гэты факт бясспрэчны. А пытанне першынства яшчэ трэба высветліць.