У Мазыры адбыўся XVI Рэспубліканскі турнір па міні-футболе сярод дарожных работнікаў
12:05 | 8 кастрычніка | 2024
Заснавальнікам штогадовага турніру стаў Аляксандр Мінін, у свой час выдатны дарожнік і матыватар, лічыў, што калектывы аб'ядноўвае не толькі прафесія і праца, але і спорт
Мінін стварыў галіновую каманду па міні-футболе "Дарожнік". Футбольная дружына ў выніку стала шасціразовым чэмпіёнам краіны, сяміразовым уладальнікам Кубка Беларусі, а ў 2017 годзе авалодала Суперкубкам рэспублікі. Каманда паспяхова прадстаўляла нашу краіну ў Кубку УЕФА, двойчы ўваходзіла ў лік васьмі найлепшых клубаў Еўропы.