У Мазыры адкрылі абноўленую кацельню
12:37 | 11 снежня | 2023
Яе пабудавалі ў 1970 годзе
Тады ў якасці асноўнага віду паліва быў выбраны мазут. Пасля прыродны газ. Цяпер, пасля рэканструкцыі, кацельня будзе працаваць на дранцы. Газ пакінулі ў якасці падстрахоўкі. Работы праведзены ў рамках праграмы па энергазберажэнні за кошт сродкаў абласнога бюджэту. Дзякуючы пераводу кацельняў на мясцовыя віды камунальнікі, можна сказаць, умацоўваюць сваю энергабяспеку.