У Мазыры выбралі лепшага вадзіцеля трамвая краіны
00:00 | 3 чэрвеня | 2025
Цэнтр Палесся стаў месцам прыцягнення прафесіяналаў з усіх чатырох трамвайных паркаў нашай краіны: Мінскага, Наваполацкага, Віцебскага і Мазырскага
Па выніках спаборніцтваў прафесійнага майстэрства ў камандным заліку бронзавыя ўзнагароды дасталіся камандам Віцебска і Наваполацка, серабро - камандзе Мінска, а золата ўзяла каманда трамвайнага ўпраўлення Мазырскага НПЗ. У асабістым першынстве перамогу атрымала Таццяна Бардачэнка з Мазыра.
Спаборніцтвы вадзіцеляў трамвая ў Мазыры прайшлі ўпершыню за амаль 40 гадоў існавання парка.
Спаборніцтвы вадзіцеляў трамвая ў Мазыры прайшлі ўпершыню за амаль 40 гадоў існавання парка.
