У Музеі гісторыі Гомеля адкрылася выстава KUKLA
16:42 | 5 кастрычніка | 2022
На ёй прадстаўлены аўтарскія лялькі і мішкі Тэдзі. Кожны экспанат натхняе і паказвае карпатлівую працу мастака
У выставачнай зале чароўная атмасфера. Тут і раскошныя дамы ў пышных спадніцах, і мініяцюрныя істоты, якія выглядаюць з-за шаўковых стужачак і прыгожых скрыначак, і велічныя звяры. Творы сарака чатырох аўтараў. Усе ручной працы. На многія пайшлі месяцы карпатлівай працы. Кожная лялька мае сваю душу, сваю гісторыю.
