У Нароўлі пасля рэканструкцыі адкрылі стадыён «Страла»
09:59 | 25 лютага | 2024
Праабражэнне мясцовага спартыўнага комплексу мае сваю перадгісторыю
У жніўні 2022 года старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко сустракаўся ў Нароўлі з пераможцамі рэгіянальнага этапа турніру дзяцей і падлеткаў «Скураны мяч». Тады футбалісты-пачаткоўцы падзяліліся з кіраўніком рэгіёну, што ім не хапае ў райцэнтры добрага футбольнага поля. У адказ атрымалi абяцанне наладзіць рэканструкцыю. I вось яно выканана. Ва ўрачыстай абстаноўцы ўсе ацанілі вынік. У Нароўлі пабывала і наша здымачная група.