У пачатку 2024 года на рамонт трасы Гомель-Рэчыца звярнулі ўвагу пракуроры
16:25 | 13 сакавіка | 2024
Падчас праверкі высветлілася, што не ўсё так "бясхмарна", як было па дакументах
Пракурорскай праверкай устаноўлена, што ў актах выкананых работ падраднай арганізацыяй пазначаны віды работ, якія фактычна выкананы не былі. У выніку ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №2 г.Гомеля» незаконна атрымала з бюджэту больш за 3 000 000 рублёў. У дачыненні да службовых асоб арганізацыі заказчыка і падрадчыка ўзбуджаная крымінальная справа.