У Палацы Румянцавых і Паскевічаў адкрылася выстава сучаснай скульптуры "Мова формы"
00:00 | 8 верасня | 2025
Гэта сумесны праект Гомельскага палацава-паркавага ансамбля і Беларускага саюза мастакоў
Свае скульптуры прадэманстравалі мастакі з розных рэгіёнаў краіны. У экспазіцыі каля 50 работ як маладых, гэтак ужо знакамітых майстроў. Адны ствараюць абстрактныя сімвалічныя творы са шкла і пластыка, іншыя выказваюць свае погляды ў традыцыйных бронзе, камені, дрэве і метале. Зразумець мову формы і разгадаць таемны сэнс, зашыфраваны ў скульптурах, можа паспрабаваць любы ахвочы. Выстава будзе працаваць у бліжэйшыя 2 месяцы.
