Раней тут стаяў драўляны крыж і агароджа. Новае месца масавага знішчэння мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны знойдзена пад Хойнікамі
00:00 | 5 верасня | 2025
Магіла з астанкамі забітых мірных жыхароў, у тым ліку жанчын і дзяцей, знаходзіцца ў вёсцы Загалле
Праўду аб крывавай гісторыі гэтага жудаснага месца сёння па макулінках аднаўляюць супрацоўнікі пракуратуры. У Хойніцкім раёне гэта не адзінае месца масавага знішчэння ахвяр генацыду ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Падобныя пахаванні бязвінна забітых мірных жыхароў раней былі знойдзены і ў іншых вёсках.
У рамках правядзення следчых дзеянняў знойдзеныя астанкі будуць перададзены для судова-медыцынскай экспертызы. Яе вынікі дакладна вызначаць пол і ўзрост загінуўшых тут грамадзян. Пасля гэтага адбудзецца іх перапахаванне па ўсіх правілах і рэлігійных звычаях.