Рэспубліканская акцыя "Беларусь адзіная" прайшла ў Жлобіне
00:00 | 5 верасня | 2025
Пасля Гродна і Барысава трэцім пунктам на карце адкрытага дыялогу стаў Жлобін - горад рабочых прафесій і моцнага характару
Галоўны пасыл мерапрыемства - будучыня краіны ствараецца тут і зараз не толькі ў кабінетах улады, але і на заводах, у палях, у школах і бальніцах. Менавіта меркаванне людзей, іх прапановы і бачанне фарміруюць той самы шлях, па якім будзе рухацца ўся Беларусь. Каб ні адна прапанова не засталася без увагі, у зале працаваў спецыяльны чат-бот, куды кожны мог адправіць сваё пытанне ці ідэю.
