У саўгасе-камбінаце "Зара" Мазырскага раёна ўпершыню на Гомельшчыне надаілі 10 тон малака на карову
17:59 | 28 студзеня | 2020
Па выніках мінулага года саўгас-камбінат «Зара» Мазырскага раёна ўвайшоў у ТОП-9 лепшых сельскагаспадарчых прадпрыемстваў Беларусі па надоях малака. Сёння ў краіне 2 гаспадаркі паказалі вынік у 11 тысяч літраў на карову і 7 – па 10 тысяч. Менавіта такога паказчыку і дасягнулі мазыране.