У сувязі з пагаршэннем надвор'я, ДАІ просіць вадзіцеляў быць больш уважлівымі на дарогах
12:16 | 7 кастрычніка | 2024
Практыка папярэдніх гадоў сведчыць: пагаршэнне надвор'я часта прыводзіць да павелічэння колькасці ДТЗ
На мокрай паверхні вадзіцелі не заўсёды могуць правільна разлічыць тармазны шлях, асабліва ва ўмовах дрэннай бачнасці. Больш уважлівымі павінны быць і пешаходы, якім неабходна ўлічваць складаныя ўмовы надвор'я.