У цэнтральнай паліклініцы Гомеля кіраўнікі медустаноў прышчапіліся ад грыпу
12:21 | 10 кастрычніка | 2024
Сваім прыкладам яны імкнуцца прыцягнуць насельніцтва да вакцынацыі
Працэс вакцынацыі вельмі просты: лекар уводзіць антыгены - часцінкі віруса, каб арганізм змог выпрацаваць да яго імунітэт. З пачатку кампаніі выбар на карысць прышчэпкі зрабілі больш за 6000 жыхароў горада.