VI абласны народны праект «Я мастак, я так бачу» стартаваў у карціннай галерэі Гаўрыіла Вашчанкі
00:00 | 11 студзеня | 2025
У выставе ўдзельнічаюць мастакі, незалежна ад прафесіі або ўзросту, як аматары, так і прафесіяналы
У праекце прадстаўлена больш за 100 работ. Вышыванкі, бісер, разьба па дрэве, карціны фарбай, алеем, тушшу і нават з воўны. Прыняць удзел у праекце можа кожны жадаючы. Для гэтага трэба прынесці сваю працу ў галерэю. Працягнецца ён да 9 сакавіка.
