Віцэ-прэм'ер Анатоль Сівак наведвае з рабочай паездкай Гомельшчыну
00:00 | 17 студзеня | 2025
У полі ўвагі кіраўніка – рамонт і вытворчасць сельскагаспадарчай тэхнікі
Першы пункт візіту – Гомельаблаграсэрвіс. У канцы мінулага года ўрад выдзеліў прадпрыемству 63 адзінкі новай тэхнікі на мехатрад. Тут яе ўдасканаляць навігацыйнай сістэмай і сістэмай кантролю паліва. Канчатковая мэта – аказанне земляробчых паслуг іншым прадпрыемствам.