Візіт пасла Кітайскай Народнай Рэспублікі на Гомельшчыну завяршыўся
09:16 | 13 чэрвеня | 2024
У другі дзень Се Сяоюн сустрэўся з бізнес-коламі свабоднай эканамічнай зоны, а таксама наведаў прадпрыемствы-рэзідэнты
Прамысловасць, эканоміка, сацыяльная сфера – шматгадовае супрацоўніцтва з Паднябеснай у розных напрамках пераконвае, што новым сумесным праектам быць. Акцэнт і на выхаванне моладзі. Бо традыцыі дружбы павінны перадавацца з пакалення ў пакаленне.