З Дня нараджэння дзяржаўнага дзеяча БССР Аляксандра Аксёнава споўнілася 100 гадоў
12:57 | 10 кастрычніка | 2024
Ён нарадзіўся 9 кастрычніка 1924 года ў вёсцы Кунтараўка Веткаўскага раёна
У пачатковых класах Веткаўскай сярэдняй школы №1 у гэты дзень класны час прысвечаны Аляксандру Аксёнаву - Беларускаму дзяржаўнаму дзеячу. У розныя часы ён працаваў у камсамоле, быў амбасадарам Беларусі ў Польшчы і міністрам унутраных справаў краіны. З 1978-га - старшыня Савета Міністраў БССР, у 1985-м узначаліў Дзяржаўны камітэт Савецкага Саюза па тэлебачанні і радыёвяшчанні. У Музеі баявой і працоўнай славы, які створаны ў школе, Аляксандру Аксёнаву прысвечаны асобны стэнд. Сёння экспазіцыю папоўніла яшчэ і выданне аб знакамітым земляку.