Забілі толькі таму, што яны былі цыганамі. Пад Хойнікамі перапахавалі астанкі 39-і чалавек
10:10 | 24 чэрвеня | 2024
Трагедыя адбылася ў лістападзе 1942 года
У той час акупанты прывезлі людзей да аднаго з калодзежаў тагачаснай вёскі Гноеў. Пасля раскопак на месцы расстрэлу і праведзенай судэкспертызы стала вядома, што тады расстралялі 39 цыганоў. 24 дарослых і 15 непаўналетніх, самаму малодшаму з якіх было 3 гады. Дарослых забівалі стрэламі ў патыліцу, дзяцей калолі штыкамі і скідалі ў калодзеж.
На месцы пахавання ахвяр генацыду ў вёсцы Віць пакуль усталявалі драўляны крыж. Але з часам яго заменяць на вялікі помнік. Асноўную частку неабходных сродкаў збяруць жыхары Хойніцкага раёна.
На месцы пахавання ахвяр генацыду ў вёсцы Віць пакуль усталявалі драўляны крыж. Але з часам яго заменяць на вялікі помнік. Асноўную частку неабходных сродкаў збяруць жыхары Хойніцкага раёна.




