Галоўная Навiны 10 лістапада 1943 года пачалася Гомельска-Рэчыцкая аперацыя – наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі Канстанціна Ракасоўскага Кароткая спасылка
Подписаться

10 лістапада 1943 года пачалася Гомельска-Рэчыцкая аперацыя – наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі Канстанціна Ракасоўскага

Яе мэтай быў разгром Гомельска-Рэчыцкай групоўкі праціўніка, вызваленне Гомеля і выхад на выгадныя пазіцыі на правым беразе Дняпра

Войскі левага крыла Беларускага фронту 10 лістапада пачалі наступ з плацдарма на Заходнім беразе Дняпра ля Лоева, у напрамку на Рэчыцу і Калінкавічы. Ударам у тыл праціўніка войскі фронту 15 лістапада перарэзалі чыгунку Гомель-Калінкавічы, 18 лістапада вызвалілі Рэчыцу, 25 лістапада фарсіравалі Бярэзіну і захапілі плацдарм на поўдзень ад Жлобіна, абышлі Гомель з захаду. Войскі правага крыла фронту, пачаўшы наступ 22 лістапада, вызвалілі Прапойск (цяпер г. Слаўгарад), Карму, Журавічы, 25 лістапада выйшлі да Дняпра ў раёне Новага Быхава, ахапіўшы Гомель з поўначы. 26 лістапада пасля жорсткіх баёў быў вызвалены Гомель.
10 лістапада 1943 года пачалася Гомельска-Рэчыцкая аперацыя – наступальная аперацыя войскаў Беларускага фронту пад камандаваннем генерала арміі Канстанціна Ракасоўскага видео
Поделиться

Больш навін:
Напісаць нам