Фестываль народнага гумару «Аўцюкі-2025» пройдзе ў Калінкавіцкім раёне 18–19 ліпеня
00:00 | 15 ліпеня | 2025
Тэма гэтага года - кіно
Лепшыя гумарысты прыедуць на фестываль, каб уразіць гледачоў і журы сваімі жартамі. Яркай часткай мерапрыемства абяцаюць стаць імправізаваныя падворкі, дзе гасцей сустрэнуць сапраўдныя аўцюкоўцы і дэлегацыі гумарыстаў. Дарэчы, першае свята народнага гумару "Аўцюкі" прайшло яшчэ ў 1995 годзе.
