100 гадоў спаўняецца беларускаму кіно 17 снежня
00:00 | 17 снежня | 2024
На працягу ўсяго 2024 года ў краіне ідуць мерапрыемствы, прысвечаныя гэтай даце
На Гомельшчыне быў праведзены фестываль "Кінавек", які ўключаў у сябе паказы залатой калекцыі Беларусьфільма. Гэты год выдаўся багаты на прэм'еры. Гомельскіх гледачоў радавалі і здзіўлялі работы як беларускіх, так і расійскіх кінематаграфістаў. Адну з іх, дарэчы, здымалі ў Гомелі - кінаработа «Федзя. Народны футбаліст» выклікала ў гамяльчан вялікую цікавасць - у кінатэатры быў аншлаг. Аднак шмат цікавых кінапрэм'ер яшчэ наперадзе. Кінаасартымент разлічаны на любога гледача. Кіно: дакументальнае, гістарычнае, навагоднія камедыі і мультфільмы. Гэтай зімой у кінатэатрах будзе горача і цікава.