105-гадовы юбілей адзначыла аператыўна-дзяжурная служба АУС
00:00 | 19 лістапада | 2025
Штодня сюды паступаюць сотні званкоў: напаў шалёны сабака, падманулі ашуканцы ці яшчэ горш - замініравалі вакзал
За дзень сюды паступае больш за тры сотні званкоў - і гэта толькі па Гомелі. Цяпер на тэрыторыі Гомельскай вобласці функцыянуе 26 аператыўна-дзяжурных службаў. За 10 месяцаў гэтага года было зарэгістравана 160000 званкоў. Супрацоўнікі на сувязі 24 на 7. Гадзіна-пік усіх здарэнняў - час, калі ўсе адпачываюць - вечар, ноч, святочныя дні і выходныя. Сямейныя скандалы, дарожныя здарэнні ці дзікія звяры ў горадзе… У любой незразумелай і складанай сітуацыі людзі тэлефануюць сюды.




